Урад упаўнаважыў віцэ-прэм'ера Юрыя Назарава на перамовы па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана па пастаўках нафты і нафтапрадуктаў, піша БелТА.

«Савет Міністраў пастанаўляе ўпаўнаважыць намесніка прэм'ер-міністра Юрыя Назарава на правядзенне перамоў па праекце пагаднення паміж урадамі Беларусі і Казахстана аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змены, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне дадзенага пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах ухваленага праекта», — гаворыцца ў адпаведнай пастанове Саўміна.

Пры гэтым губляе сілу дакумент ад лютага бягучага года, у якім паўнамоцтвы на правядзенне перамоў перадаваліся былому намесніку прэм'ер-міністра Дзмітрыю Крутому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0