Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Заявы Аляксандра Лукашэнкі аб закрыцці межаў і ўмацаванні іх кантролю — гэта неадэкватная рэакцыя, лічыць кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, піша delfi.lt.

«Такія заявы ўжо былі і да гэтага — пра тое, што цягачы будуць накіраваныя ў іншыя парты, потым рушыла ўслед удакладненне, што гэта будзе, калі Расія прапануе такія ж умовы і т. д. Я думаю, і цяпер трэба пачакаць, паглядзець, што гэта значыць — закрыццё межаў для грузаў, людзей ці нешта яшчэ», — сказаў LRT у пятніцу раніцай міністр.

Ён папярэдзіў, што эканоміка суседняй краіны знаходзіцца «на мяжы банкруцтва», таму ўсе падобныя крокі трэба рабіць узважана і адказна, інакш яны прынясуць шкоду самой Беларусі. У Лінкявічуса неспакой выклікала заява аб перакідцы арміі да межаў.

«Былі заявы, што палова арміі кінута на ахову межаў з Захадам, здаецца, што адсюль хтосьці пагражае, хтосьці збіраецца нападаць. Гэта рэакцыя на сітуацыю неадэкватнага чалавека», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0