Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Марыя Калеснікава знаходзіцца ў статусе падазраванай па крымінальнай справе, распачатай па ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь). Пра гэта TUT.BY распавяла адвакат затрыманай Людміла Казак.

Абаронца змагла сустрэцца з Калеснікавай ў СІЗА № 1, дзе тая зараз знаходзіцца.

— З Марыяй усё ў парадку, ніякіх працэсуальных дзеянняў пакуль не адбывалася, — распавяла Казак.

Нагадаем, учора Марыю Калеснікаву спрабавалі вывезці з краіны. Яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь.

З сямі членаў прэзідыума Каардынацыйнай рады шэсць альбо затрыманыя, альбо гвалтоўна вывезены за мяжу. На волі толькі нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0