Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў міжнародную грамадскасць адрэагаваць на парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да Святланы Алексіевіч і іншых чальцоў Каардынацыйнай рады.
«Вельмі грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, на жаль, працягваюцца. Святлане Алексіевіч, лаўрэатцы Нобелеўскай прэміі, пагражае арышт. Іншыя чальцы прэзідыума Каардынацыйнай рады затрымліваюцца і дэпартуюцца. Міжнародная грамадскасць ня можа маўчаць!» — напісаў Наўседа ў твітары.
0
0
0
0
0
0