Расія выступае за пачатак дыялогу ў Беларусі паміж уладамі гэтай рэспублікі і прадстаўнікамі грамадскасці, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў, піша «Інтэрфакс».

«Мы паслядоўна выступаем за тое, каб у Беларусі быў пачаты дыялог паміж урадам і шырокімі грамадскімі сіламі, прадстаўнікамі шырокіх грамадскіх колаў, і прафсаюзаў, і студэнцтва, і розных палітычных грамадскіх рухаў», — сказаў Лаўроў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Маскве.

«Па-ранейшаму лічым, што магчымасць для таго, каб была створана агульная платформа для такога роду дыялогу, існуе. І ў гэтай сувязі неаднаразова звярталі ўвагу на прапанову прэзідэнта Лукашэнкі прыступіць да канстытуцыйнай рэформы», — заявіў Лаўроў.

Міністр адзначыў важнасць таго, каб у гэтай рэформе ўдзельнічалі ўсе пласты грамадства: «Я перакананы, што гэта будзе адпавядаць інтарэсам беларускага народа і беларускай дзяржавы. Ну а калі гэта будзе ў інтарэсах беларусаў, то гэта будзе і ў інтарэсах РФ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0