Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Падчас прэс-канферэнцыі ў Польшчы, член прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова заявіла, што з'ехала з Беларусі не па сваёй волі. Ноччу яе вывезлі з ІЧУ на Акрэсціна, дзе яна адбывала 15 сутак арышту, і адвезлі на памежны пункт «Брузгі», піша Tut.by.

Яна сказала, што яе вывезлі з краіны таксама, як раней вывезлі Святлану Ціханоўскую.

— Я не планавала і не збіралася з'язджаць з Беларусі, і хутка я туды вярнуся, — заявіла Вольга Кавалькова.

Паводле яе слоў, калі яна знаходзілася на Акрэсціна, да яе прыйшлі прадстаўнікі ўлады і сказалі, што калі яна не з'едзе, то не выйдзе вельмі доўга.

— Яны прыехалі ў ізалятар, пасадзілі ў сваю машыну, надзелі капюшон, далі маску, паклалі на задняе сядзенне і вывезлі. Я не ведала, куды мы едзем, прыехалі на пераход «Брузгі». (…) Я прайшла мяжу, яны перавезлі мае рэчы, хацелі падвезці. Але ехаў аўтобус на Варшаву, і польскія памежнікі папрасілі польскага кіроўцу, каб мяне падвезлі. Мяне пазнаў кіроўца, ён сочыць за навінамі, і сказаў, што рады, што я на волі. У мяне пры сабе не было тэлефона, была толькі візітоўка польскага амбасадара Артура Міхальскага. Я яму патэлефанавала, і ён паспрыяў майму прыезду ў Варшаву.

А вось як пракаментаваў ад'езд Памежны камітэт:

— 5 верасня каля другой гадзіны ночы яна прыбыла ў пешым парадку ў пункт пропуску «Брузгі», прайшла пагранічны кантроль, пасля чаго дачакалася найбліжэйшага рэйсавага аўтобуса «Гродна — Варшава» і прайшла на тэрыторыю Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0