president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 верасня на нарадзе з членамі Рады Бяспекі, на якой абмяркоўвалася работа нацыянальнай эканомікі, паведамляе яго прэс-служба.

«Самае галоўнае, тое, пра што я заўсёды казаў: пандэмія пандэміяй, яна калі-небудзь цалкам скончыцца. Нам яшчэ на Бога грашыць няма чаго, ён нас пашкадаваў. Хаця вы бачыце, другая хваля па Еўропе коціцца. А мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы. Мы бадзяемся па вуліцах, тромся адно аб аднаго. Якая тут сацыяльная дыстанцыя і гэтак далей? Робім усё для таго, каб мы папазней развіталіся з гэтай хваробай. Гэта недапушчальна. Але пакуль спраўляемся, — заявіў ён. — У нас абстаноўка значна лепшая, чым у іншых дзяржавах. Я паглядзеў апошнія суткі, у нас нават па пнеўманіях вельмі добрая адмоўная дынаміка. Гэта значыць, больш людзей выпісваюцца з бальніц, чым туды паступаюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0