У Гомелі 4 верасня затрымалі Таццяну Бачурную, якая збірала подпісы за адкліканне дэпутата па Навабеліцкай акрузе №36 Вольгі Крэч. Пра гэта «Моцным Навінам» паведамілі знаёмыя актывісткі.

Гамяльчанку забралі ў ІЧУ. Яе абвінавачваюць па артыкуле 23.34 — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Таццяну збіраюцца пратрымаць у ізалятары да суда, які запланаваны на панядзелак. Дома ў яе засталося дзіця. Паводле адміністрацыйнага заканадаўства, маці, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, не падлягаюць адміністрацыйнаму арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0