ТАСС
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў абвінаваціў Украіну ў спробе ўмяшання ў сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта ён заявіў на сумеснай з беларускім калегам прэс-канферэнцыі ў Маскве, піша Tut.by.
Лаўроў упэўнены, што ёсць тыя, хто зацікаўлены, каб мірныя пратэсты ў Беларусі сарваліся ў канфрантацыйныя выступы.
— Ёсць пацверджаныя звесткi, што падобная дзейнасць вядзецца з тэрыторыі Украіны, — упэўнены ён, падкрэсліўшы, што дзеючыя там структуры правакуюць радыкальныя дзеянні ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, фінансуюць адпаведныя мерапрыемствы.
Ва Украіне, працягнуў Лаўроў, вядзецца падрыхтоўка экстрэмістаў, у прыватнасці, у Валынскай вобласці.
— Паводле нашых ацэнак, каля двухсот экстрэмістаў, трэніраваных у Валынскай вобласці, цяпер знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, — лічыць Лаўроў.