У Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналістку «Еўрарадыё» Марыю Вайтовіч. Інцыдэнт адбыўся ў жывым эфіры — яна вяла стрым са студэнцкай акцыі пратэсту. Разам з ёй затрыманы карэспандэнт газеты «Беларусы і рынак» Раман Гадун, паведамляе БАЖ.

Праз некалькі гадзін Марыю Вайтовіч і Рамана Гадуна адпусцілі з РУУС.

А ў 17:00 пры разгоне маршу студэнтаў затрымалі журналістаў TUT.BY Надзею Калініну, Аляксея Суднікава, прадстаўніка БелаПАН Андрэя Шаўлюгу і журналіста Васіля Сямашку.

Таксама на маршы студэнтаў затрыманыя супрацоўнікі «Камсамольскай праўды» ў Беларусі: фатограф Святаслаў Зоркі, аператар Мікіта Недаверкаў і карэспандэнт Марыя Эляшэвіч.

«РИА Новости» паведамляюць, што адным з затрыманых у Мінску журналістаў быў іх карэспандэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0