На матч Кубка Беларусі па футболе супраць мінскага «Дынама» «Крумкачы» выйшлі ў майках «Мы супраць гвалту». Ззаду прозвішчы затрыманых партнёраў: «Расолька, Казека і іншыя»
Павел Расолька быў затрыманы 30 жніўня і суткі правёў за кратамі
Гульня праходзіць на САК «Алімпійскі», што на Сурганава.
«Крумкачы» забілі гол. Гульцы паказваюць сэрца і знак перамогі
Сустрэча цікавая яшчэ і тым, што ўпершыню пасля выбараў афіцыйная гульня мужчынскіх футбольных каманд пройдзе з гледачамі.
«Крумкачам», мабыць, давядзецца абысціся без двух футбалістаў — Паўла Расолькі і Сяргея Казекі. Яны былі затрыманыя падчас акцыі пратэсту ў нядзелю. Пры гэтым Казека быў збіты і некаторы час правёў у бальніцы. У панядзелак абодвух футбалістаў адпусцілі.
На матчы марудны надгляд, некалькі сотняў не могуць трапіць на трыбуны.