«Крумкачы»
Сёння ў Мінску пройдзе матч Кубка Беларусі паміж «Крумкачамі» і мінскім «Дынама» (16:00, Сурганава, 2а).
Ён цікавы тым, што гэта першы матч паміж мужчынскімі камандамі пасля выбараў, на які пускаюць гледачоў. Перад яго пачаткам клуб апублікаваў афіцыйнае папярэджанне ў сацыяльных сетках. Прыводзім яго цалкам.
«Інфармацыя ад супрацоўнікаў АМАП!
Бела-чырвона-белыя сцягі і атрыбутыка будут канфіскоўвацца, а іх уладальнікі — затрымлівацца.
Людзі, якія будуць скандаваць з трыбун антыўрадавыя крычалкі і лозунгі таксама будуць прыцягвацца да адказнасці».
0
0
0
0
0
0