31 жніўня на сайце «Нашай Нівы» быў апублікаваны матэрыял пра хлопца, якога нібыта звольнілі з «Бігза» праз тое, што ён правёў у ІЧУ Жодзіна чатыры дні і не выйшаў у гэты час на працу. У краме тады адмовіліся ад каментароў.

У выніку выявілася, што гісторыя пра затрыманне праўдзівая, але расповед пра звальненне — хлусня. Былы ахоўнік Ян Чуркін прызнаўся ў гэтым карэспандэнту «Нашай Нівы».

Гэта пацвердзіла і начальніца юрыдычнага аддзела «Бігза» Наталля Трафімовіч: «Ян сапраўды працаваў у краме ахоўнікам, але гэта было яшчэ ў лютым 2020 года. У сакавіку супрацоўнік быў звольнены».

— Напэўна, я штосьці паблытаў, — пракаментаваў свае словы Ян.

— Вы паблыталі паўгода? Вы кажаце, што гэта было ў жніўні, а насамрэч усё адбывалася яшчэ ў сакавіку?

— Ну вось так вось я сказаў. Схлусіў, атрымліваецца.

— А навошта вы гэта зрабілі?

— Не ведаю.

«Наша Ніва» прыносіць прабачэнні сетцы крамаў «Бігз» за распаўсюд недакладнай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?