Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у Баранавічах, пракаментаваўшы забарону на ўезд у Літву, Латвію і Эстонію 30 беларускім чыноўнікам, піша БЕЛТА.

Паводле яго слоў, больш мацёрыя краіны разумеюць, што з Беларуссю не варта задзірацца, бо яна можа закрыць межы пад Брэстам і Гроднам і нямецкія грузы не змогуць так лёгка трапіць на ўсход. Таму, заявіў Лукашэнка, слабейшым краінам Балтыі была дадзеная каманда выступіць супраць Беларусі. «Ім далі каманду «фас», яны і вякнулі з-пад плота. Я так гэта і ацэньваю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0