Church.by

Church.by

Учора стала вядома, што беларускія памежнікі не пусцілі ў Беларусь кіраўніка беларускіх католікаў, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча. Ён вяртаўся на радзіму пасля тыднёвага візіту ў Польшчу. Арцыбіскуп Кандрусевіч, які нарадзіўся пад Гроднам — грамадзянін Беларусі.

Сёння раніцай прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы Сяргей Лепін у сваім фэйсбуку пракаментаваў сітуацыю.

«Сябры, з нагоды гісторыі з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам ніякіх афіцыйных публічных каментароў ні ад уладыкі Веніяміна, ні ад прэс-службы не будзе. Адказаў на пытанні аб прычынах такога вы таксама не атрымаеце. Спадзяюся на разуменне.

Мне застаецца толькі ад сябе асабіста выказаць словы брацкай падтрымкі ўсёй каталіцкай суполцы Беларусі і пажадаць ёй шчаслівага вырашэння дзіўнай сітуацыі. Я спадзяюся на хуткае ўз'яднанне каталіцкай паствы са сваім першаіерархам. Хай усё будзе добра!»

«Разам з гэтым я хачу заклікаць усіх не дапусціць абвастрэння міжканфесійнай сітуацыі ў нашай краіне. Не дазваляйце правакатарам адкрыць яшчэ і гэты фронт»,— дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0