Расія на фоне росту напружанасці ў Беларусі абавязаная не парушаць суверэнітэт гэтай краіны, заявіла ў панядзелак прадстаўніца Белага дома Кейлі Макенані.

«Расія таксама павінна паважаць суверэнітэт Беларусі і права яе народа свабодна і сумленна выбіраць сваіх лідараў», — сказала яна на брыфінгу.

Яна адзначыла, што ў Вашынгтоне працягваюць уважліва назіраць за падзеямі ў Беларусі і ЗША падтрымліваюць незалежную міжнародную праверку злоўжыванняў, дапушчаных падчас нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, а таксама парушэнняў правоў чалавека з боку ўладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0