Беларускія футбольныя клубы правялі матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.
Мінскае Дынама ў гасцях згуляла ўнічыю з латвійскай Ліепаяй — 1:1
Мінскае «Дынама» толькі ў канцы матча з «Ліепаяй» здолела вырваць нічыю. Гаспадары адкрылі лік у першым тайме, рэалізаваўшы пенальці.
За некалькі хвілін да фінальнага свістка каманду выратаваў Капленка, які сыграў на дабіванні. Фанаты Дынама выбеглі на поле.
Салігорскі Шахцёр з мінімальным лікам абыграў мальтыйскі Хіберніанс.
Грамыка атрымаў перадачу ад Кавалёва і расстраляў вароты Хіберніанса.
У сваю чаргу Віцебск у гасцях прайграў фінскаму КуПСу — 0:2
Гаспадары на працягу матча валодалі ініцыятывай і забілі два мячы ў другім тайме.
Матчы ў адказ адбудуцца праз тыдзень.
0
0
0
0
0
0