Фота Дзмітрыя Брушко
За мінулыя суткі з Кіева ў Мінск вярнулі яшчэ 38 расіянаў, якіх не прапусцілі ўкраінскія памежнікі ў аэрапорце. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.
У аўторак паведамлялася пра 47 грамадзян Расійскай Федэрацыі, якіх вярнулі ў аэрапорт Мінска з Кіева.
— Па стане на сённяшнюю раніцу з Кіева вярнулі ў Мінск яшчэ 38 грамадзян Расійскай Федэрацыі. Такая сітуацыя характэрная толькі для рэйсаў у Кіеў, з іншых украінскіх гарадоў, куды лётаюць праз Беларусь, зваротаў не было, — распавёў афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.
Дзевяць чалавек з 38 вернутых у Мінск расіянаў ляцелі замежнымі авіякампаніямі. Паводле інфармацыі TUT.BY, паміж Мінскам і Кіевам лётаюць яшчэ і «Міжнародныя авіялініі Украіны».
Беларускі Дзяржпагранкамітэт адзначае, што вяртання расіянаў, якія едуць ва Украіну праз беларускія наземныя пункты пропуску, няма.