Жаночая зборная Беларусі па гандболе правяла другі матч групавога турніру на чэмпіянаце Еўропы ў Македоніі. На гэты раз нашымі суперніцамі былі алімпійскія чэмпіёнкі Пекіну — расіянкі.
Пасля ганаровай нічыёй з шведкамі нашы дзяўчаты асмялелі. Пачатак гульні быў роўным. Але ўжо на перапынак каманды сыходзілі з перавагай нашых усходніх суседак складала шэсць мячоў — 12:18.
Аднак, як і ў першым матчы турніру, беларускі ўзбадзёрыліся. І за пятнаццаць хвілін да фінальнага свістка адставанне падапечных Канстанціна Шараварава складала ўсяго адзін мяч — 21:22. Было мноства момантаў нават выраўняць лік, але не пашанцавала.
Больш дасведчаныя расіянкі вырваліся наперад. Канчатковы лік — 25:29. Самай выніковай у складзе нашых была Ірына Магіліна, якая закінула шэсць галоў, у Наталлі Платановіч і Валянціны Грыгор’евай — па чатыры.
***
У другім матчы дня ў нашай групе шведкі не пакінулі надзеі на станоўчы вынік аўстыйкам — 24:10. Такім чынам, скандынаўкі і расіянкі ўжо забяспечылі сабе выхад у наступны раўнд.
Беларускам для гэтага ў суботу трэба абавязкова перамагаць зборную Аўстрыі.