Праціўнікі прэзідэнта-папуліста перамаглі ў сталіцы краіны Каракасе й двух найбуйнейшых штатах — Міранда й Сулія.
У той жа час падкантрольная Чавэсу сацыялістычная партыя захавала большасць у 17 з 23-х штатаў. Гэта меней чым чатыры гады таму (да апошніх выбараў прыхільнікі Чавэса кіравалі 20-ю штатамі краіны). Аднак гэта не зашкодзіла венесуэльскаму прэзідэнту заявіць пра перамогу сацыялізму.
Такім чынам на сёння апаненты прэзідэнта кантралююць тры найбуйнейшыя (і самыя развітыя) штаты краіны й сталіцу краіны. 17 штатаў (збольшага аддаленыя й маланаселеныя правінцыі) апынуліся пад кіраваннем Сацыялістычнай партыі Уга Чавэса. У выбарах узялі ўдзел рэкордныя для Венесуэлы 64,5% выбарцаў.
Вынікі выбараў, а асабліва перамога апазіцыі ў Каракасе (пост мэра сталіцы апошнія 8 год займаў прыхільнік Чавэса) выклікалі непакой Чавэса.
Апазыцыя цяпер мае сваю мясцовую ўладу ў правінцыях, дзе пражывае 50% венесуэльцаў.