1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі.
На працягу актавы Ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, гэта значыць з 1 па 8 лістапада, Касцёл будзе асаблівым чынам маліцца за памерлых. У гэты час Касцёл дае магчымасць атрымаць поўны адпуст — поўнае адпушчэнне кары за грахі, — які можна ахвяраваць за душы памерлых. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання — споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і наведаць могілкі.
Усе каталікі павінны паклапаціцца пра тое, каб перад святамі прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, а таксама занядбаныя магілы паблізу.
Расклад набажэнстваў на могілках у актаву ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў у Менску
1 лістапада:
10.00 — Міханавічы
12.30 — Астрашыцкі гарадок (старыя могілкі)
15.00 — Заходнія могілкі
15.00 — Чыжоўскія могілкі
2 лістапада:
12.00 — Маскоўскія могілкі
12.00 — Каралішчавічы
14.00 — Тарасава
14.00 — Міханавічы
14.00 — Астрашыцкі гарадок (новыя могілкі)
14.30 — Аколіца
15.00 — Кунцаўшчына
15.00 — Паўночныя могілкі
15.00 — Чыжоўскія могілкі
16.00 — Раўбічы
7 лістапада:
14.00 — Калодзішчы