У аўташоу змогуць узяць удзел дзеці, якія займаюцца картынгам або ўдзельнічаюць у малодшых гоначных серыях. Выбарам зоймуцца прамоўтары Гран Пры і нацыянальныя аўтаклубы. Адбор будзе праходзіць як па спартыўных дасягненнях, так і па выніках латарэі.
Дзеці будуць трымаць таблічкі не толькі перад стартам гонак, але і на гонках падтрымкі. Камерцыйны дырэктар «Формулы-1» Шон Братчэс сказаў, што гэта — «найлепшы спосаб» натхніць новае пакаленне герояў «Формулы-1».
Кіраўнік FIA Жан Тодт дадаў, што дзякуючы ініцыятыве аўтамабільныя клубы, якія ўваходзяць у FIA, атрымаюць дадатковую падтрымку — яны змогуць даць маладым гоншчыкам магчымасць выступіць у нацыянальных серыях.
Чытайце таксама: