Увечары 14 сакавіка ў Гомлі адгрымеў доўгачаканы канцэрт рок‑гурта NRM. Быў вялікі ажыятаж. Канцэрт адбыўся пры цалкам запоўненай залі. Ужо за некалькі гадзінаў да пачатку канцэрту ў касе немагчыма было набыць квіткоў. Сярод слухачоў былі людзі ўсіх узростаў ад дзяцей 5‑8 год з бацькамі да дзядзяк і цётак за 40. Не было толькі неўмаўлятаў ды пэнсіянэраў. Прынамсі, я такіх не заўважыў.

Энэрэмаўцы адыгралі на выдатна. Яны прасьпявалі ўсе свае гіты ад першага альбому «Лалалала» да апошняга «06». Заля сьпявала разам з музыкамі «Трох чарапахаў», «Кітай», «Маё пакаленьне», «Одзірыдзідзіна», «Паветраны шар» і, канечне ж, «ПАРТЫЗАНСКУЮ».

Падчас канцэрту ў залі наведвальнікі канцэрту ўзьнімалі нацыянальныя бел‑чырвона‑белыя сьцягі. Раз‑пораз заля выбухала «Жыве Беларусь!»

Але без непрыемнасьцяў не абышлося. Сярод наведвальнікаў канцэрту гурт моладзі раздаваў улёткі пра акцыю 25 сакавіка ў Менску. І напрыканцы канцэрту два чалавекі былі затрыманыя міліцыяй. Цяпер яны знаходзяцца на ІЧУ (ІВС) чакаюць вырашэньня свайго лёсу ў панядзелак.

liashkou_a, Livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0