Атрымлівае абрыс новая кааліцыя, што згуртуе правыя, нацыянальныя і нацыянальна-ліберальныя партыі і суполкі. Яе засноўваюць Рух «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Паўла Севярынца, Партыя БНФ Аляксея Янукевіча, а таксама «Малады фронт», Партыя свабоды і прагрэсу, «Правы альянс», «Маладая Беларусь», МХСС «Маладыя дэмакраты». У чацвер яны згадзіліся, што кааліцыя атрымае назву «Беларускі незалежніцкі блок».

Адстойванне нацыянальных каштоўнасцяў, абарона інтарэсаў беларускага бізнэсу і падтрымка еўраінтэграцыі дэкларуюцца ў якасці базавых прынцыпаў задзіночання.

Да ўдзелу ў кааліцыі будуць запрошаныя таксама Аб'яднаная грамадзянская партыя Анатоля Лябедзькі, Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ Зянона Пазняка і Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада Станіслава Шушкевіча.

Прэзентацыя кааліцыі адбудзецца 27 кастрычніка аб 11-й гадзіне ва Ўправе БНФ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?