На Канаду аказваюць ціск кампаніі і турыстычная галіна з мэтай паслаблення забароны, якая была ўведзена ў сакавіку 2020 года для стрымлівання распаўсюджвання каранавіруса і з тых часоў штомесяц падаўжаецца.

Але прэм'ер-міністр Джасцін Трудо цвёрда заявіў, што мяжа будзе заставацца закрытай да таго часу, пакуль 75% канадцаў не атрымаюць першую з дзвюх доз вакцыны ад каранавіруса, а 20% — абедзве вакцыны.

Хоць Трудо сказаў, што Канада ў асноўным дасягнула першай мэты, афіцыйныя даныя, апублікаваныя пасля яго выступу, паказалі, што 73,4% атрымалі першую дозу. Толькі 14,7% насельніцтва атрымалі абедзве прышчэпкі.

«Нават цалкам вакцынаваны чалавек можа перадаць COVID-19 таму, хто не вакцынаваны», — сказаў Трудо рэпарцёрам, заявіўшы, што Канадзе неабходна пазбягаць «далейшых масавых хваль».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0