Фота pixabay.com.

Фота pixabay.com.

Несмяротнасць і бясконцая маладосць немагчымыя. Пра гэта сведчыць новая праца навукоўцаў, якая можа палажыць канец дыскусіям наконт таго, ці могуць людзі жыць вечна.

Даследаванне, пра якое ідзе гаворка, правялі навукоўцы з 14 краін, у тым ліку эксперты з Оксфардскага ўніверсітэта. Мэтай працы было спраўдзіць гіпотэзу пра стабільную хуткасць старэння, згодна з якой у біялагічных відаў ёсць адносна стабільная хуткасць старэння ад моманту, калі яны дасягаюць дарослага ўзросту, піша Guardian.

Вучоныя параўналі статыстыку па нараджэнні і смяротнасці ў людзей і ў прыматаў і высветлілі, што схема залежнасці смяротнасці ад узросту ў розных біялагічных відаў аказалася аднолькавай. Гэта паказвае, што працягласць жыцця больш залежыць ад біялагічных фактараў, а не ад навакольнага асяроддзя.

Гэтая схема выглядае наступным чынам. У раннім дзяцінстве рызыка смерці адносна высокая, пазней яна рэзка зніжаецца і застаецца на нізкім узроўні да маладосці. У наступныя гады рызыка смерці паступова ўзрастае.

Згодна з статыстыкай, асобныя людзі жывуць даўжэй, калі лепшаюць жыццёвыя ўмовы і медыцына, і ў выніку павялічваецца працягласць жыцця вялікіх груп людзей. Аднак чым больш старэйшыя групы насельніцтва трапляюць пад даследаванне, тым лепш бачны рэзкі ўздым смяротнасці, і гэта датычыць розных біялагічных відаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0