Арганізацыйныя высілкі ўзяў на сябе грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка. У ягоным актыве цэлы шэраг рэалізаваных праектаў дзеля ўшанавання памяці выбітных гістарычных постацяў, у тым ліку манумент Тадэвушу Касцюшку ў Мерачоўшчыне, валун на магіле Рыгора Барадуліна, іншыя помнікі і барэльефы, піша Радыё Свабода.
Пастаменты помнікаў аўтарства Ігара Засімовіча
Аўтар помнікаў ушацкім творцам — вядомы беларускі скульптар Ігар Засімовіч, зь якім у Глеба Лабадзенкі даўняя і плённая супраца.
Рэалізацыя праекту прымеркаваная да дня нараджэння Васіля Быкава, які будзе адзначацца 19 чэрвеня.
Летась Глеб Лабадзенка абвясціў збор сродкаў на выраб помнікаў, іх дастаўку і мантаж. Тады ж ён атрымаў дазвол ад Вушацкага райвыканкаму на ўстаноўку бюстаў у цэнтры Ушачаў.