У Расіі збіраюцца забараніць публічна адмаўляць «вырашальную ролю савецкага народа ў разгроме Германіі»
Дэпутаты расійскага парламента распрацавалі законапраект, які забараняе публічна атаясамліваць ролі СССР і Германіі і іншых краін «восі» ў гады Другой сусветнай вайны. Дакумент апублікаваны на сайце парламента.
Аўтары законапраекта прапанавалі змяніць закон «Аб увекавечанні Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», дадаўшы ў яго артыкул аб забароне.
Сярод іншага яны прапанавалі забараніць адмаўляць «вырашальную ролю савецкага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і гуманітарнай місіі Саюза ССР пры вызваленні краін Еўропы» ў гады Другой сусветнай вайны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ