Смяротная аварыя здарылася сёння прыкладна ў 17.35. 19-гадовы кіроўца Citroen рухаўся па вул. Савецкай, выехаў на скрыжаванне з вул. Сялянскай на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з Nissan. Citroen у некіраваным заносе выехаў на тратуар і збіў двух дзяцей.

Дзяўчынка памерла ў машыне хуткай дапамогі. Хлопчыка пасля агляду медыкі адпусцілі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0