Фота Ігара Макара

Фота Ігара Макара

Ігар Макар заявіў, што не арганізоўваў сустрэчу ў Маскве з сілавікамі і нават «не быў у курсе, што туды паляцеў» Юрась Зянковіч. Паводле яго, ён таксама даведаўся пра затрыманне Зянковіча толькі праз некалькі дзён пасля затрымання Аляксандра Фядуты і Рыгора Кастусёва.

«Да гэтага мяне папярэдзілі мае калегі, якія працуюць у Камітэце, што выехала група на затрыманне Дзмітрыя Балкунца, майго сябра. Я з Дзімам звязаўся, а ён мне не адказаў. Я яму шмат разоў пісаў, і пасля праз два дні Дзіма выйшаў на сувязь і мне адпісаў. Таму я яму распавёў, што ён проста па лязу нажа прайшоў», — сказаў былы спецназавец.

Ён дадаў, што адміністратарам запісанай размовы ў «Zoom» быў Юрась Зянковіч, які і запісваў размовы і рассылаў яе пасля «шмат якім людзям».

Ігар Макар таксама абвяргае, што менавіта ён мог здаць сілавікам затрыманых, бо ўжо раней, напрыклад, быў фігурантам фільму «Манкурты».

Паводле яго, перавезці з Беларусі ў краіны ЕС супрацоўніка КДБ, пра якога пасля распавядалі ў фільме на дзяржаўным тэлебачанні, яго асабіста прасіў Сцяпан Пуціла. А ў групу з апошняга расследавання яго запрашалі Дзмітрый Шчыгельскі і Юрась Зянковіч у выніку агульнага кансэнсусу астатніх чальцоў групы.

Хто такі Юрась Зянковіч — амерыканскі адвакат, які меў каласальнае жаданне звяртаць на сябе ўвагу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0