Руслан Башыраў і Аляксандр Пятроў, Metropolitan police / Global Look Press
Па яго словах, гэтыя людзі былі ідэнтыфікаваныя як супрацоўнікі ГРУ і Службы знешняй разведкі (СВР). Дыпламатам далі 48 гадзін на тое, каб пакінуць Чэхію.
Пасольства Расіі ў Празе паведаміла, што чэшскі бок апавясціў расійскі аб высылцы супрацоўнікаў дыпмісіі.
Таксама паліцыя Чэхіі абвясціла ў вышук меркаваных супрацоўнікаў ГУ Генштаба Мінабароны (былое ГРУ) Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, гаворыцца ў паведамленні ведамства. Іх жа брытанская разведка падазравала ў датычнасці да атручвання былога расійскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў Солсберы.
Вышук абвешчаны «ў сувязі з расследаваннем абставінаў цяжкага злачынства».
Паведамляецца, што ў кастрычніку 2014 года і, у прыватнасці, 16 кастрычніка, яны прыязджалі ў Прагу, затым — у Злінскі край.
16 кастрычніка 2014 года ў вёсцы Врбеціцэ Злінскага края адбылася серыя выбухаў на складах боепрыпасаў. У суботу, 17 красавіка, прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў, што Прага выявіла расійскі след у арганізацыі выбухаў.