Фота з фэйсбука

Фота з фэйсбука

Супрацоўнікі ФСБ затрымалі ў Санкт-Пецярбургу консула Генеральнага консульства Украіны за атрыманнем закрытай інфармацыі з баз звестак праваахоўных органаў і ФСБ. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

«16 красавіка ў Санкт-Пецярбургу падчас сустрэчы з расійскім грамадзянінам пры атрыманні інфармацыі закрытага характару, якая змяшчаецца ў базах звестак праваахоўных органаў і ФСБ Расіі, затрыманы з доказамі злачынства ўкраінскі дыпламат — консул Генеральнага консульства Украіны ў Санкт-Пецярбургу Аляксандр Сасанюк», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0