Дэпутат Андрэй Савіных высока ацаніў поспехі беларускіх бюро, звярнуў увагу, што яны ўдзельнічалі ў арбітражных спрэчках на сотні мільёнаў даляраў, якія інвестары прад'яўлялі краіне. Савіных спытаў у міністра юстыцыі, ці не створыць ліквідацыя бюро цяжкасці з прыцягненнем замежных інвестыцый.

Міністр Алег Сліжэўскі, які прадстаўляў законапраект, заявіў, што не стаў бы «рабіць выснову аб тым, што за апошнія дзесяць гадоў дасягненнем з'яўляецца сам факт наяўнасці адвакацкіх бюро».

— Я думаю, што трэба адчуваць задавальненне ад таго, што канкрэтныя адвакаты набываюць вопыт і маюць некаторы нядрэнны, дастаткова высокі ўзровень ведаў, прафесіяналізму для таго, каб адстойваць інтарэсы нашых суб'ектаў гаспадарання і Рэспублікі Беларусь у цэлым, — растлумачыў чыноўнік. — Змены, якія прапануюцца, не цягнуць за сабой страту гэтымі адвакатамі магчымасці і далей працаваць са сваімі кліентамі. З аднаго боку, можна пры жаданні стварыць суб'ект гаспадарання, які будзе мець ліцэнзію на аказанне юрыдычных паслуг, і далей працягваць суправаджэнне бізнэс-працэсаў з кліентамі, з якімі ўжо напрацаваныя сувязі. З іншага боку, маючы ліцэнзію адваката, можна працягнуць працу ў юрыдычнай кансультацыі і гэтак жа суправаджаць бізнэс-працэсы сваіх кліентаў, прадстаўляць іх інтарэсы ў судзе. Сур'ёзнага ўплыву на суправаджэнне бізнэс-працэсаў, вялікіх рызык мы не бачым.

У выпадку прыняцця паправак адвакатам, якія працуюць індывідуальна і ў бюро, прапануюць перайсці ў юрыдычныя кансультацыі, гэта адзіны варыянт працягу дзейнасці. Пакуль незразумела, як гэта будзе працаваць на практыцы, улічваючы, што ў адвакацкіх бюро былі сфармаваныя цэлыя каманды юрыстаў, якія працавалі па суправаджэнні здзелак, прадстаўленні бізнэсу ў судах.

Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц на просьбу Tut.by пракаментаваць змены ў закон растлумачыў, што свае прапановы калегія ў Мінюст адпраўляла.

— Мы будзем працаваць у тых умовах, якія будуць забяспечаны паводле заканадаўства, і зробім усё магчымае, каб грамадзяне атрымалі юрыдычную дапамогу, — заявіў старшыня БРКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0