Больш за 2000 грузавікоў чакаюць выезду ў пунктах пропуску на межах з краінамі Еўрасаюза ўвечары 7 сакавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржпагранкамітэта.

Па стане на 20.00 найбольш сур'ёзныя заторы назіраюцца ў літоўскім кірунку: выезду чакаюць больш за 1270 фур. У тым ліку ў «Каменным Логу» сабралася больш як 480 грузавікоў, у «Катлоўцы» — 330, у «Беняконях» — 300, у «Прывалцы» — 160.

У пунктах пропуску на беларуска-латвійскай мяжы ў чарзе знаходзяцца больш за 360 грузавых аўто: у «Грыгораўшчыне» — 190 фур, ва «Урбанах» — больш як 170.

На выезд у Польшчу стаяць каля 390 фур: у «Брузгах» — 160, у «Казловічах» — 130, у «Бераставіцы» — 100.

У пунктах пропуску на мяжы з Украінай чэргаў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0