Салігорскі «Шахцёр» па пенальці абыграў БАТЭ і стаў уладальнікам Суперкубка Беларусі. Асноўны час скончыўся па нулях. Па пенальці салігорцы перамаглі 5:4. Вырашальны мяч забіў брамнік Гутар.

Футбалісты БАТЭ больш за ўсіх выйгравалі Суперкубак — 7 разоў (2010, 2011, 2013-2017). Салігорскі «Шахцёр» да гэтага тройчы беспаспяхова аспрэчваў трафей. Тройчы Суперкубак брала брэсцкае «Дынама» (2018-2020), а ў 2012-м яго заваявалі футбалісты «Гомеля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0