20 траўня 1954 г., з Мюнхена пачалося вяшчанне беларускай рэдакцыі «Радыё Вызваленне».

Радыё Вызваленне было створана ў 1953 г, беларуская рэдакцыя ў 1954 г.

«Радыё Вызваленне» было адным з праектаў створанага пры падтрымцы Дзярждэпартамента ЗША ў 1951 годзе Амерыканскага камітэта вызвалення народаў Расіі ды Каардынацыйнага цэнтра антыбальшавіцкай барацьбы (1952, Мюнхен). Але тады гэта былі часы халоднай вайны.

У склад першай беларускай рэдакцыі ўвайшлі: Вінцэнт Жук‑Грышкевіч (кіраўнік), Пётра Сыч (намеснік), Янка Ліманоўскі, Сымон Кабыш (Кандыбовіч), Лявон Карась.

Напачатку гэта былі 15‑хвілінныя перадачы 24 разы на суткі.

Сёння Беларуская рэдакцыя Радыё Свабоды гэта не толькі радыё, але і сайт, і Бібліятэка Свабоды, што выпускае кнігі і кампакт‑дыскі.

Акурат да 55‑х угодкаў выйшла 15‑я кніга серыі «Адзін дзень з жыцьця палітвязьня», у якой сабрана 41 гісторыя палітвязня з найноўшай гісторыі Беларусі.

Віншуем калегаў!