RITZAU SCANPIX/NILS MEILVANG

RITZAU SCANPIX/NILS MEILVANG

Дацкі вынаходнік-мільянер Петэр Мадсэн, асуджаны за забойства журналісткі Кім Вайль на борце сваёй падводнай лодкі, спрабаваў уцячы з турмы. Пра гэта паведамляе Danmarks Radio. Праз некалькі сотняў метраў яго спынілі і пераканалі вярнуцца ў камеру.

Мадсэн адбег на некалькі сотняў метраў ад турмы Херстэдвестэр, пагражаючы ахове самаробнай «бомбай». Ужо праз некалькі сотняў метраў Мадсэна атачыла паліцыя, бо паліцэйскі ўчастак знаходзіцца ў пары кварталаў ад турмы.

Пасля перамоваў з паліцэйскімі Мадсэн пад прыцэлам снайпераў вярнуўся ў камеру. Што менавіта ён абмяркоўваў з праваахоўнікамі, не ўдалося пачуць з-за ачаплення, паведаміла карэспандэнтка DR. Паводле інфармацыі Ekstra Bladet, да гэтага Мадсэна ўжо змяшчалі ў камеру ўзмоцненага рэжыму праз схільнасць да ўцёкаў.

Паліцыя звязалася з жонкай Мадсэна Джэні Крупен, у мінулым расійскай актывісткай, якая папрасіла палітычнага прытулку ў Фінляндыі.

Петэр Мадсэн у 2017 годзе ўзяў журналістку Кім Валь на сканструяваную ім падводную лодку: яна хацела напісаць пра яго. На наступны дзень лодка затанула, а дзяўчына знікла. Вынаходнік спачатку казаў, што высадзіў Кім да гэтага, затым, што яна загінула на лодцы ў выніку няшчаснага выпадку. Аднак у моры знайшлі часткі цела Валь.

На целе журналісткі былі выяўленыя нажавыя раненні, якія, як лічаць эксперты, былі нанесеныя ў момант смерці або адразу пасля яе.

Мадсэна абвінавачвалі ў тым, што ён загадзя спланаваў сваё злачынства, вырашыўшы задушыць Валь або перарэзаць ёй горла. Вынаходнік прызнаў, што расчляніў цела, але сцвярджае, што не забіваў яе наўмысна. У красавіку 2018 Мадсэна прысудзілі да пажыццёвага зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0