Бабіна і Севярынец прэтэндуюць на «Глінянага Вялеса» 16
Паэт Алесь Аркуш апублікаваў сьпіс намінантаў на атрыманьне літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2007 год. Два выданьні з сэрыі «Кнігарні «Наша Ніва» апынуліся ў шорт-лісьце.
Паэт Алесь Аркуш апублікаваў сьпіс намінантаў на атрыманьне літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2007 год. Два выданьні з сэрыі «Кнігарні «Наша Ніва» апынуліся ў шорт-лісьце.
Гэта раман Наталкі Бабінай «Рыбін горад», а таксама кніга Паўла Севярынца «Лісты зь лесу». Сярод іншых прэтэндэнтаў кінараман‑фарс Ўладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве», «Фрашкі да пляшкі» Севярына Квяткоўскага і зборнік вершаў Алега Мінкіна «Пэнаты».
Ляўрэата «Вялеса» звычайна называюць напрыканцы зімы. Летась прэмію атрымаў Валянцін Акудовіч за кнігу «Код адсутнасьці».