Уладзімер Савіч

У Менску прайшоў 19-ты справаздачна‑выбарчы зьезд Саюзу мастакоў. Галоўным пунктам праграмы зьезду было абраньне новага старшыні. На кіраўніцтва прэтэндавалі дзевяць чалавек.

Па выніках першага туру галасаваньня ў наступны выйшлі мастак Уладзімер Савіч і скульптар Аляксандар Дранец. У другім туры зь перавагай усяго ў два галасы перамог Савіч.

Мастак з творчай суполкі «Пагоня» Аляксей Марачкін вітае абраньне на старшынства Савіча: «Гэта самадастатковы чалавек, які думае пра будучыню выяўленчага мастацтва. Задаволены, што не перамаглі скульптары», — сказаў А.Марачкін.

Сам Уладзімер Савіч сваё абраньне так: «Уся мая перадвыбарчая кампанія грунтавалася на павазе і пашане да творчасьці і мастацтва. Спачатку вельмі хацеў узначаліць Саюз, а зараз нават троху спалохаўся. Цяпер буду вывучаць сытуацыю, каб ведаць, якая спадчына мне засталася», — У.Савіч.

***

Уладзімер Савіч (1952, вёска Хатавічы, Меншчына) графік, ілюстратар, пэдагог. Скончыў школу‑інтэрнат імя І. Ахрэмчыка ў 1970 годзе. Пазьней, у 1976 — Беларускі тэатральна‑мастацкі інстытут, дзе й застаўся выкладаць сам. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі. Ад 1996 году прафэсар. Творы зьберагаюцца ў калекцыях Беларусі, Польшчы, Фінляндыі, Расеі й Славаччыны.

Глядзі яшчэ
Артыкул С. Харэўскага Уладзімер Савіч. ...А зязюля кукавала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?