26 кастрычніка, панядзелак

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 Дакументальная гадзіна: «Соня і яе сям’я», дак. фільм, рэж. Даніела Руснакава, 2006 г., Славакія

19:45 На колах (аўтамабільны тэлечасопіс каналу «Нямецкая хваля»)

20:10 Госць «Белсату»

20:40 Хто ёсць кім: Юрый Хадыка

Юрый Хадыка — прафесар, фізік паводле паклікання ды вальнадумца паводле перакананняў, былы намеснік старшыні Партыі БНФ, адзін з заснавальнікаў Музею старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук і адзін з першых палітвязняў рэжыму Лукашэнкі.

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Расціслаў Смаленскі« (спазнаваўчая праграма)

21:30 «Мілу ў траўні», маст. фільм, рэж. Луі Маль, 1990 г., Францыя—Італія.

23:15 Аб’ектыў

27 кастрычніка, аўторак

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 МакраФон: «Басовішча‑2007», канцэрт гурта «Крама»: ч. 1

19:40 Тыдзень з радыё «Свабода» (аналітычная праграма)

20:10 Акно ў Еўропу (інфармацыйная праграма)

20:40 Сальда (эканамічная праграма)

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Давыд Гарадзенскі« (пазнавальная праграма)

21:30 Невядомая Беларусь: «Беларусь пад нямецкай акупацыяй», дак. фільм, рэж. Антон Цялежнікаў, 2009 г., Польшча, ч. 3

22:20 Аўтастопам праз Еўропу, 7 серыя: Прага

22:35 Прэс‑экспрэс (агляд медыяў)

22:50 «Калыханка» ад Сашы і Сірожы

23:00 Аб’ектыў

28 кастрычніка, серада

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 Праект «Будучыня» (навукова‑папулярны тэлечасопіс каналу «Нямецкая хваля»)

19:35 «Бульбаны», мультсерыял: «Скарб»

19:45 Форум (ток‑шоу): «Веравызнанне ў Беларусі»

20:35 Без рэтушы: «Алкаш», дак. фільм, рэж. Юрый Выдронак, 2009 г., Польшча

Герой расказвае сваю гісторыю звычайнага алкаголіка, дзеліцца развагамі, паказвае, як працуе сістэма спойвання людзей.

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Еўфрасіння Полацкая« (спазнаваўчая праграма)

21:30 «Кансультацыя ў ружовым садзе», серыял: 30 серыя

22:25 Сальда (эканамічная праграма)

22:40 Аб’ектыў

29 кастрычніка, чацвер

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19: 05 «Ранча Піковая Сямёрка», серыял: 24 серыя

19:35 МакраФон: канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкой» на цырымоніі ўручэння прэміі «Рок‑каранацыя—2008».

20:05 На колах (аўтамабільны тэлечасопіс каналу «Нямецкая хваля»)

20:30 «Бульбаны», мультсерыял: «У лазні»

20:45 Еўрапейскі Звяз без сакрэтаў, 17 серыя: «Еўразвяз па‑дацку»

Найважнейшыя рашэнні ў Еўразвязе мусяць прымацца адзінагалосна, каб пад увагу бралася думка жыхароў кожнай, нават невялікай дзяржавы. Такой, як, напрыклад, 5‑мільённая Данія, якой удалося адстаяць свае інтарэсы. Датчане, як і іншыя скандынавы, асабліва датклівыя ў пытанні правоў чалавека, таму асуджаюць любую неталерантнасць і лічацца з меркаваннем кожнага грамадзяніна.

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Ягайла« (спазнаваўчая праграма)

21:35 «Афіцэр», дэтэктыўны серыял: 4 серыя

22:30 Рэпартэр (публіцыстычна‑інфармацыйная праграма)

22:55 Аб’ектыў

30 кастрычніка, пятніца

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Аблавушак», мультсерыял: «Зімовыя запасы»

19:20 «Камунізм — гісторыя адной ілюзіі», дак. фільм, рэж. Пэтэр Глёц і Крыстыян Вайзэнборн, 2005 г., Нямеччына: 1 серыя, «Ленінская рэвалюцыя»

Што было галоўным чыннікам паразы камунізму: утапічная ідэалогія, скарумпаванасць партыйнай сістэмы, яе няздольнасць да пераўтварэнняў, бязлітасныя да свайго народу кіраўнікі? Чаму сацыялістычная рэвалюцыя перамагла толькі ў Расійскай імперыі? Аўтары імкнуцца прасачыць асабістую ролю Леніна ў разгортванні «чырвонага тэрору». Ці быў Ленін марксістам і ці маглі б падзеі развівацца іначай, калі б ён здолеў перашкодзіць прыходу Сталіна да ўлады.

20:10 Блізкая гісторыя: іншы погляд: «Бялінскага, 6», дак. фільм, рэж. Караліна Беляўска, 2009 г., Польшча—Расія

Героі фільму — пецярбуржцы розных прафесіяў: мастакі, бізнесовец, кампазітар, а яшчэ асобы незразумелых заняткаў. Паводле ўзросту — пераважна маладыя. Камера сочыць за паводзінамі жыхароў кватэры, не забываючыся, што ўсё ж знаходзіцца ў інтымным месцы, дзе людзі жывуць, ядуць, п’юць, пераапранаюцца, кладуцца спаць. А на просьбу рэжысёра яны наўпрост у аб’ектыў выказваюць, чаго хочуць ад жыцця, і ацэньваюць рэальнасць здзяйснення гэтых мараў. Высвятляецца, што па вялікім рахунку не калідоры камуналкі, якія па чарзе павінны мыць гэтыя людзі, а менавіта мары злучаюць іх.

20:40 Госць «Белсату»

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:20 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Кірыла Тураўскі« (спазнаваўчая праграма)

21:30 «Чалавек з мармуру», маст. фільм, рэж. Анджэй Вайда, 1976 г., Польшча

00:00 Аб’ектыў

31 кастрычніка, субота

19:00 Аб’ектыў (агляд падзеяў дня)

19:05 «Аблавушак», мультсерыял: «Смачныя вішні»

19:15 Аўтастопам праз Еўропу, 8 серыя: Падсумаванне

19:30 YoLife! (моладзевая праграма)

19:55 Еўропа сёння (тэлечасопіс каналу «Нямецкая хваля»)

20:25 Тыдзень з радыё «Свабода» (аналітычная праграма)

21:00 Аб’ектыў (галоўны выпуск)

21:15 Гісторыя пад знакам Пагоні: «Князь Аляксандр Казіміравіч» (спазнаваўчая праграма)

Летапіс XVI стагоддзя апісвае яго так: быў той князь вельмі прыгожы, тварам белы, шчокамі румяны, вусы толькі што прабіліся. Неваяўнічы па натуры, ён лёгка паддаваўся чужому ўплыву. Але менавіта на час ягонага княжанне прыпала пара і цяжкіх абарончых войнаў з Маскоўшчынаю, і росквіту культурнага жыцця пры віленскім двары.

21:20 Суботні сеанс: «Цік‑так», маст. фільм, рэж. Кевін Тэні, 2000 г., ЗША.

Дынамічны расповед, поўны нечаканасцяў. Галоўная гераіня Рэйчэл — маладая прыгожая жанчына — выйшла замуж за заможнага мужчыну сталага веку. Яна вырашае прыспешыць мужаву смерць. Цягам стужкі ўсё некалькі разоў мяняецца: ахвяры ператвараюцца ў забойцаў, сяброўкі аказваюцца каханкамі, цела знікае, і ў выніку ўсё перайначваецца зусім непрадказальным чынам.

22:50 Аб’ектыў

1 лістапада, нядзеля

19:05 «Аблавушак», мультсерыял: «Парасон»

19:10 Прэс‑экспрэс (агляд медыяў)

19:25 «Таямніца крэпасці шыфраў», тэлесерыял: 3 серыя

20:10 Форум (ток‑шоу): «Бацькі і дзеці»

21:00 Аб’ектыў (вынікі тыдня)

21:25 Акно ў Еўропу (інфармацыйная праграма)

22:00 Фільматэка майстроў: «Забытае святло», маст. фільм, рэж. Уладзімір Міхалек, 1996 г., Чэхія.

Фільм заснаваны на рэальных падзеях. Гэта гісторыя пра вясковага ксяндза, які змагаецца з чыноўнікамі і высокімі іерархамі, каб захаваць касцёл. Дзея адбываецца ў канцы 1980‑х.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0