Намеснік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч гаварыў, што ў новую кааліцыю «Беларускі незалежніцкі блок» будуць запрошаныя АГП і КХП‑БНФ.

Ці збіраецца АГП далучацца да гэтага ўтварэння, мы запыталіся ў лідэра партыі Анатоля Лябедзькі.

«Ніякіх афіцыйных запрашэнняў у маёй пошце няма. Я абсалютна спакойна стаўлюся да розных новых кааліцый. Пры гэтым я выступаю за шырокую кааліцыю прыхільнікаў пераменаў. Кааліцыі правых, левых, цэнтрыстаў добрыя ў дэмакратычных краінах. У нас жа сёння і нацыянал‑дэмакраты, і лібералы, і камуністы знаходзяцца ў адной клетцы. Да чаго прывядзе такі разлад? Што мы па‑ранейшаму будзем знаходзіцца ў той клетцы, а за намі будзе сачыць вусаты надглядчык.

У дэмакратычным парламенце большых антаганістаў за АГП і ПКБ будзе не знайсці, але сёння нас аб’ядноўвае агульная мэта. Абсалютна не разумею, што нашай партыі можа даць гэтая правая кааліцыя.
Што можам ёй даць мы, я дакладна ведаю. Ведаю, што мы можам даць і праваму, і леваму лагеру. АДС — гэта ўсё ж сініца ў руках, а розныя там кааліцыі — журавель у небе.

Пры далейшай палярызацыі правых і левых не выключаю, што АГП пойдзе на хаўрус з прадпрымальнікамі. Гэта ідэалагічна блізкія нам людзі, і ніякіх праблем быць не павінна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?