У новым указе, апублікаваным 21 чэрвеня 2021 года на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, пазначана, што з папярэдняга ўказа за 18 студзеня 2021 года трэба прыбраць дванаццаты і трынаццаты абзацы.

У тых абзацах пералічваюцца лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі. На жаль, не да канца зразумела, як менавіта лічыць тыя абзацы.

Дакладна прэміі пазбавіўся намеснік дырэктара РНПЦ анкалогіі Віктар Кахнюк.

Наконт другой асобы ёсць розначытанні. Гэта можа быць альбо загадчык лабараторыі таракальнай анкапаталогіі РНПЦ анкалогіі і Віктар Малькевіч, альбо намеснік дырэктара «Выставачны цэнтр «Аквабел» Алег Суконка (раней ён быў дырэктарам РНПЦ анкалогіі). Суконка — яшчэ і член Савета Рэспублікі.

Алег Суконка. Фота: Максім Сліжэўскі, TUT.BY

Чытайце таксама. Сенатар, анколаг Алег Суконка пра Караніка: «Гэта першарадны дэмагог, яго прывяла Качанава»

Усе дактары медыцынскіх навук атрымалі прэмію за «новыя метады дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў у дарослых і дзяцей». Чаму ў іх забіраюць прэміі, не тлумачыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0