РБК

РБК

Кіраўнік расійскай адміністрацыі Крыма Сяргей Аксёнаў вырашыў агледзець затопленую Керч на лодцы.

Як бачна з відэа і фота, за ім плылі ў вадзе тры чалавекі.

Спачатку выказвалася меркаванне, што гэта ратавальнікі. Але ў тамтэйшым МНС сказалі, што людзі ў форме — не ратавальнікі.

«Гэта наогул былі цывільныя людзі, якія прынялі для сябе ў гэтай крытычнай сітуацыі такое не зусім зразумелае рашэнне. Яны надзелі на сябе гэтыя касцюмы і нічога разумнейшага не прыдумалі, чым плыць за лодкай Аксёнава», — сказалі РБК у прэс-службе ўпраўлення МНС па Крыме.

У МНС сцвярджаюць, што ўдзельнікам» заплыву «дапамога не спатрэбілася і яны» шчаслівыя і задаволеныя вярнуліся на бераг».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0