Міністр звярнуў увагу, што на стварэнне эфектыўнай сістэмы тэрытарыяльнай абароны сышло каля 20 гадоў. «Было няпроста ўвесь механізм адладзіць, пачынаючы ад органаў забеспячэння, органаў кіравання, забеспячэння зброяй, боепрыпасамі, — адзначыў ён. — На сённяшні дзень няма такога раёна, дзе б не была створана адпаведная матэрыяльная база, і я аб гэтым далажыў прэзідэнту. Цяпер нават не звяртаюцца да Узброеных Сіл. Ёсць свае месцы размяшчэння, адладжаны механізм атрымання і матэрыяльных сродкаў, і зброі, правядзення зладжвання падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны і этапу практычнага выканання задач».

«Самае характэрнае — стаўленне людзей да гэтых пытанняў. Я не чуў, каб нехта паскардзіўся або сказаў «Не хачу», «Не буду выконваць задачы». Наадварот, людзі ідуць з жаданнем, у іх гараць вочы, яны разумеюць, што будуць абараняць сваіх родных і блізкіх, свой кавалачак зямлі, а ў цэлым — нашу рэспубліку», — падкрэсліў Віктар Хрэнін.

Паводле яго слоў, адна з задач тэрытарыяльнай абароны — барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі. «Гэта важна, таму што на гэтыя задачы не будуць адцягвацца рэгулярныя Узброеныя Сілы», — растлумачыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0