Як патлумачылі ў ведамстве, прыём антігістамінных прэпаратаў да прышчэпкі не дапаможа паменшыць рэакцыю на вакцыну, пазбегнуць павышэння тэмпературы і болі ў месцы ўколу.

Пасля вакцынацыі такія лекі могуць негатыўна паўплываць на імунны адказ.

У Расспажыўнаглядзе дадалі, што лекі ад алергіі могуць дапамагчы тым, хто рэгулярна прымае іх па прызначэнні доктара — прыпыняць прыём з-за вакцынацыі не варта.

Раней у Расспажыўнаглядзе распавялі, як збіць тэмпературу пасля вакцынацыі ад каранавіруса. У ведамстве патлумачылі, што павышэнне тэмпературы пасля прышчэпкі — нармальная рэакцыя арганізма. Каб збіць яе, можна прыняць парацэтамол або ібупрафен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0