У самы разгар, калі ў парку было шмат людзей, прыляцеў рой пчол. Мы былі вымушаныя тут жа спыніць кола, каб не пацярпелі наведвальнікі. Звязаліся з МНС — распавёў «Мінск-навінам» прадстаўнік Мінскзелянбуда Сяргей Ражноў.

У панядзелак у парку выходны, таму супрацоўнікі і ратавальнікі прынялі сумеснае рашэнне, зберагчы насякомых — пчолам далі час самім пакінуць кола.

Ужо раніцай 7 чэрвеня большая частка роя паляцела — засталася літаральна яго траціна. Як адзначыў С. Ражноў, чакаецца, што і яны хутка пакінуць атракцыён. У адваротным выпадку ў сітуацыю возьмуць пад кантроль супрацоўнікі МНС.

Раней насякомыя ўжо ўмешваліся ў забавы мінчукоў, тады гэта былі восы і шэршні. Але пчолы заўважаныя ўпершыню за апошнія гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0