Як паведамляе Следчы камітэт, 14-гадовы хлопчык гасцяваў у 27-гадовай сястры ў Маларыцкім раёне. Увечары 5 чэрвеня ён пайшоў гуляць са сваім 10-гадовым сябрам. Прыкладна ў 18.30 хлопчыкі былі каля вадаёма ў вёсцы Дарапеевічы. Старэйшы з іх вырашыў выкупацца, аднак пацеха скончылася трагедыяй.
Падчас правядзення пошукава-выратавальных мерапрыемстваў з вады дасталі яго цела.
Праводзіцца праверка. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.