У пятніцу, 4 чэрвеня, характар надвор'я істотна не зменіцца. Будзе пераважна без ападкаў. Уначы +5..+11°С, удзень +18..+23°С, піша БелТА.

У Мінску +21°С.

У суботу стане больш аблокаў. Удзень у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу +8..+13°С, удзень +20..+25°С.

У нядзелю, 6 чэрвеня, месцамі кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы. Днём паветра прагрэецца да плюс +19..+25°С.

У пачатку наступнага тыдня ў краіне чакаецца няўстойлівае і ўмерана цёплае надвор'е: уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ёсць імавернасць навальніц. Уначы +10..+15°С, днём +20..+26°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0