Падчас выканання рэйса B2 8284 з Хургады ў Мінск экіпаж паветранага судна выявіў няспраўнасць, звязаную з паліўнай сістэмай. Было прынята рашэнне аб пасадцы на запасным аэрадроме ў Краснадары.

«Белавія» аператыўна накіравала запасны самалёт з тэхнічным персаналам для высвятлення прычын і ліквідацыі няспраўнасці.

Пасажыры будуць дастаўлены ў Мінск на рэзервовым самалёце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0