Жудасная трагедыя адбылася 21 мая ў аграгарадку Глушкавічы Лельчыцкага раёна. Калі прыбылі пажарныя, палыхалі дом і дзве прыбудовы. 28-гадовая гаспадыня дома жыла тут з двума дзецьмі: сынамі 11 і 6 гадоў, паведамляе МНС.

Суседзі распавялі, што калі пачаўся пажар, гаспадыня дома была на вуліцы. Яна выйшла павесіць сушыцца бялізну пасля мыцця, у доме застаўся яе малодшы сын, на верандзе працавала пральная машына. Калі жанчына ўбачыла, што дом гарыць, унутр зайсці ўжо не змагла. Старэйшы сын гаспадыні ў гэты час быў у бабулі, якая жыве непадалёк.

У доме ратавальнікі знайшлі цела хлопчыка.

Мяркуецца, што пажар мог пачацца праз дзіцячыя гульні з агнём альбо праз парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0